Гай

Па шумлівым гаю
Сцежкаю зарослай
У нябыт збягае
Ліпень цёплы, росны.

Гай у лісця шолах
Свой адчай хавае:
Ціха, быццам вораг,
Жнівень падступае.

Парыжэюць травы,
Падаўжэюць ночы.
Гэтых зменаў новых
Гай зусім не хоча!

Дрэвы, што жырафы,
Цягнуцца да неба.
Сонечнай пяшчоты
Дрэвам болей трэба!

Гай адчайна ловіць
Стрэлы-промні сонца
І шуміць-гамоніць
Цэлы дзень бясконца.


Рецензии