Ельне
Дзе погляду прастор адкрыты,
Дзе так чароўна ў сонцы ложа
Вясной з падвею траўнем шыта!
Плывуць па гладзі вод аблокі,
Тут хвой адлюстравання цуд!
Тут шлях, што даў жыцця вытокі,
Крынічнай чысціні сасуд.
Тут край легенд і мар таёмных,
Чырвоных журавін зямля.
Тут водар чысціні бяздоннай,
Вада азёр як з крышталя!
Тут недзе жураўлі на небе,
Іх крыкі людзям - не забудзь,
Што сэрца Ельні ў гэтай глебе,
З павагай да прыроды будзь!
Свидетельство о публикации №124072407232