Трапеча лiсце на асiнах...
Трапеча лісце на асінах.
Кудысьці зноў імкнецца лета.
Жне жыта любая Айчына,
Ліпнёвым сонейкам сагрэта.
А я нікуды не імкнуся,
Тым больш, у нейкія паэты.
Жнуць жыта ўжо на Беларусі,
Валошак песенькі прапеты.
Кудысьці зноў імкнецца лета.
Якісь паэт да славы рвецца.
О, як абрыдла мне ўсё гэта,
Што нават песня не пяецца.
Трапеча лісце на асінах.
У восень зноў імкнецца лета.
Жне жыта любая Айчына,
Як лёс - наіўнага паэта.
24. 07. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124072404411