На прабежцы

Па вузкай сцежцы ў парку
Я бегла і дыхала, як цягнік,
Калі нечакана з’явіўся збоку
Прывабны бягун-мужык.

У чорных шортах, без майкі,
Накачаны, лысы, круты.
На лаўцы з марозівам дзеўкі
Шырока разявілі рты.

Мужык сваёй моцнай рукою
Паляпаў мяне па плячы.
Ад шчасця была ледзь жывою
Я ў парку на сцежцы амаль у начы.

Я марыла ўжо пра вяселле,
Дзяцей і сумесны быт.
Ён буркнуў “прашу прабачэння”,
Мяне абмінуў і збег у нябыт.


Рецензии