Дзiвак-паэт

Дзівак-паэт казаў, што трэба верыць у цуды
І казачных герояў побач з намі шмат:
Ёсць рыцары, прынцэсы, брыдкія іўды,
А дамавік – дык проста нарасхват!

Паэт пісаў пра моц закляццяў і пракляццяў,
Шукаў выток з жывой і мёртваю вадой,
Распавядаў, як з-за лясных угоддзяў
Лясун спрачаўся з Бабаю-Ягой.

Дзівак паэт імкнуўся ў вершах растлумачыць
Сучасным людзям казак свет стары,
Дзе мавак спеў бяду заўжды прарочыць,
А зло святкуе перамогу да пары.

Паэт іскрыў штодзённа добрай рыфмай,
Вёў чытачоў да іншых, лепшых берагоў,
Дзе казак водар быў наіўна чысты,
Ды вось бяда: сучаснікі не слухалі яго.


Рецензии