Заусёды у маiм сэрцы...
Заўсёды ў маім сэрцы
Палі, лясы, дарога,
Любоў, якой не ўмерці,
Да спадчыны і Бога.
Да спадчыны, Айчыны:
Лугоў і сенажацей,
І да куста каліны,
І да іконы ў хаце.
Заўсёды ў маім сэрцы
Куточак мой адзіны,
Любоў, якой не ўмерці,
Да Маці і Айчыны.
19. 07. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124071902793