Абяцаюць дождж i навальнiцу...

***
Абяцаюць дождж і навальніцу.
Будуць зноў грымоты бушаваць,
Высякаць агністую зарніцу,
Елкі векапомныя ламаць.

Абяцаюць... Толькі я не веру
Абяцанкам, сённяшняму дню
І гатую сам сабе вячэру
На цяпле сардэчнага агню.

А калі стамлюся ад грымотаў
І агонь у сэрцы патушу,
Хай смяюцца, хай плююць мне потым
У маю празрыстую душу.

18. 07. 2024 г.


Рецензии