Не дай зламаць сваю галiнку
Не дай украсцi лёс пагардзе,
Яна падобна, як вядзьмар,
Патопiць у гульнi азарце,
Схавае ў казках праўды твар.
Не дай украсцi лёс твой крыўдзе,
Не клiч халодны ў сэрца дождж.
Бяда з бядою ў дом наш прыйдзе –
За слёзы нашыя плацёж.
Не тчы з хлуснi на стол сурвэткi:
Варожыць хiтрасцей ажур.
Сваёй душы рыхтуеш клетку,
Наклiчаш хмары i бяду.
Так непрыкметна год за годам
Фарбуе жыцце скронi нам.
Гадоў, што страцiў, стане шкода –
Аддаў свой лёс на суд вятрам.
Шануй хвiлiнку i гадзiнку,
Не дай на водкуп хiтрунам.
Не дай зламаць сваю галiнку,
Будуй з маленства светлы храм.
Свидетельство о публикации №124071802426