Пра смерць

Забярэ душу сівое неба,
Цела пойдзе ў зямлю.
Што набыў – ужо не трэба.
Скарб не возьмеш у труну.

Працаваў, ці абібочыў,
Шчырым быў, ці хітраваў.
Шлях жыццёвы ты закончыў.
Жыў сабе – і вось сканаў…

Адгалосяць лямантухі,
Свечка воскам аплыве.
Час, адмераны для скрухі,
Вельмі хутка праміне.

Можа некалі на свята
Хтосьці ўспомніць пра цябе,
А пакуль: труна, лапата
І зямелька на труне…


Рецензии