Люблю свой горад
Калі па вулачках яго дзятва бяжыць,
Збіраючыся радасна да школак,
Як быццам, у мурашнік мурашы.
На клубах усміхаюцца вяргіні
І дрэмле кот у пясочку пад грыбком,
І сустракае кожнаю цаглінкай
Мяне мой горад-мой вялізны дом.
Ківаюць у такт хадзьбы мне хрызантэмы
І чуюцца царкоўныя званы,
А я складаю новую паэму
Пра горад, дзе дзяцінства сняцца сны.
Глядзіць калегіум у люстэрка вод з усмешкай
І хвалі сонныя павольна Днепр нясе...
Не трэба мне ніякага замежжа:
Люблю свой горад у восеньскай расе.
Свидетельство о публикации №124071505004
Моё детство прошло тоже на малой родине в Беларуси.
С теплом.
Жанна Падагова 16.07.2024 10:41 Заявить о нарушении
Лариса Рудковская 16.07.2024 17:27 Заявить о нарушении