Ах, белы матылёк, ах, жоуты лiпень...
Ах, белы матылёк, ах, жоўты ліпень,
Ах, летні дождж, лісічкі – у бары,
Ах, лекавы, ах, меданосны скрыпень,
Сівы туман на ранішняй зары!
Ах, ты, жыццё – ці з сэнсам, ці без сэнсу,
Як белы матылёк на ўзмежках ніў,
Ты праляціш, і я ўжо не ўваскрэсну,
Ты будзеш зноў, а я ўжо – толькі быў.
15. 07. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124071502574