Ядавiтая паненка

Востры погляд. З дэкальтэ сукенка.
Асцярожна: ядавітая паненка!
Слова скажаш - яна дзесяць.
І ўсмешкай кожнае падсвеціць.
З ёю побач цяжка роўна
Будзе дыхаць, безумоўна.
Твой пакой, і сон, і сэрца
Забярэ, пакуль смяецца,
А калі сур’ёзнай стане,
Цябе бачыць перастане.
Трэба з ног усіх бегчы прэч
Ад яе, ды насамрэч:
Як латэ няма без пенкі,
Так жыцця няма без той паненкі!


Рецензии