Цёпла. Хмарыць. Трэба марыць...

***
Цёпла. Хмарыць. Трэба марыць,
Ды не марыцца ніяк.
Можа, гром з нябёс ударыць?
Нешта парыць. Гэта знак,
Што дажджом пральецца неба.
Трэба марыць. Ды аб чым?
Толькі б быў кавалак хлеба,
Аб астатнім – прамаўчым...
Даль заве ісці дарогай,
Сцежкай праз лугі, палі...
Цёпла. Хмарыць. За парогам –
Соткі ў спадчыну зямлі...
І нікога. Больш – нікога.
І не марыцца зусім.
Сэрца моліцца. Дарога,
Над якою – мары дым...

08. 07. 2024 г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →