Родная вёска, родная хата
Зноў я вяртаюсь да гэтай зямлі.
Можа таму мяне клічуць "Сахаты"
Кепскія людзі ў маскоўскім Крамлі?
.
Гледзячы ў вочы мае ім не хопіць
Дзёрзкасьці прыкра абразіць ды кпіць,
Бо я такі - з адхіленьямі хлопец,
У бойцы магу няўмысна забіць.
.
Чым?.. Чым заўгодна: сякера, рыдлёўка,
Шыла, каса, малаток ці сахор.
Біцца вучыў мяне спрытна ды лоўка
Бацька, вядома... Мой бацька Рыгор...
.
З кубкам гарбаты, часцей - надвячоркам
Мару про бойкі да першай крыві.
Вось адмяцеляны Франак Вячорка.
А вось і Пуцін ляжыць на зямлі.
.
Рукі зламаны ў Рышы Сунака.
Бачу, "жаботнік" чакае чаргі.
Трапна пацэліў Макрону пад сраку
Моцным ударам я з левай нагі.
.
Згодны - я быццам крыху звар`яцелы.
Доктарка хутка мне зробіць укол.
Шпрыц уваткне ў дзябёлае цела
І увядзе прэпарат "Папазол".
.
Злы я чаму? А таму, што хварэю.
Семьдзесят год будзе хутка, сябры.
Няхай бы на пранцы, на ганарэю.
Як маладзёны...Але ж я стары...
.
Дыхаю - цяжка. Цукар - за межай.
Кажуць, таварыш, у вас дыябет.
У санаторыі, што ёсць у Белавежжы,
Раюць хутчэй ратавацца ад бед.
.
Будзе мне лепей, маўляў, у той Пушчы.
Важу зашмат я. Забруджана кроў.
Быццам пазбавіцца здольны ад тлучшу
Я сярод нашых магутных зуброў.
.
Але мне добра ў Александрыі.
Вось, я гляджу як цячэ наш Дняпро.
Водар лугоў мяне цалкам накрые...
Недзе шалёна візгоча вяпрук.
.
Хутка ён будзе забіты на мяса.
Мне на патэльні засмажаць крыві.
Так, для крамлёўцаў Лось я Калгасны.
Але свой у дошку для гэтай зямлі.
.
Мне не патрэбны і брыль Манамаха.
У дамавіне я бачыў ту Русь.
Нашу кашулю на воркаў рубаху
Не прамяняю...Жыве Беларусь!
Свидетельство о публикации №124070705943