Два кольори
Музыка Александр Билаш
перевод с украинского на белорусский
Два колеры
Як я малым збіраўся па вясне
Ісці ў свет нязнанымі шляхамі.
Кашулю маці вышывала мне
Чырвонымі і чорнымі,
Чырвонымі і чорнымі шыткамі.
Два колеры мае, два каляры, -
Яны на палатне і ў сэрцы маім - два.
Два колеры мае, два каляры, -
Чырвоны - то любоў,
А чорны - то журба!
У нязведанае кідала жыццё,
Але вяртаўся зноў
Я на свае парогі.
Спляліся, быццам маміна шыццё
Шчаслівыя мае,
Шчаслівыя і сумныя дарогі.
Два колеры мае, два каляры, -
Яны на палатне і ў сэрцы маім - два.
Два колеры мае- два каляры,-
Чырвоны - то любоў,
А чорны - то журба!
Ужо зацьміла вочы сівізна.
А я нічога не вязу дадому.
Ліш згортачак старога палатна,
Дзе лёс мой вышываны па-прастому.
Свидетельство о публикации №124070705720