Осень бел

Веют осенние ветры
      в мрачной дубраве;
с шумом на землю валятся
      желтые листья... (Н.М.Карамзин,"Осень".19в.)


вариант перевода на бел.мову:

Восеньскі вецер гуляе
ў змрочнай дуброве,
з дрэў на зямлю збівае
ліст жоўтакаляровы

Поле і сад апусцелі,
пагоркі голыя;
птушкі схаваліся,адляцелі,
Ў гаях змоўкла

Гусей чароды
ў вырай імкнуцца
перачакаць нягоды,
потым зноў вярнуцца

Уюцца сівыя туманы
ў ціхай даліне вясковай,
разам з пячнымі дымамі
ўзыходзяць у небе высокае

Вандроўнік на ўзгорку
млява ўздыхае,
вокам маркотным
на шэрасць вакол пазірае

Вандроўнік сумны,суцешся:
вернецца ўсё вясною,
прырода яскравай усмешкай
усё абновіць

На жаль,для людзей смяротных
старэчай парою
зіма незваротна
нават вясною


Рецензии