Мы
Нашы думкі — што цвіль на варэнні ў каморы бабулінай.
Наша сэрца — што шэрае неба над Прыпяццю.
І жыццё наша — стогн існавання жабрацкага.
Нам зімой завыванне вятроў — што жалейка з палёў Берасцейшчыны.
Наша золата — вунь — дзьмухаўцы Магілёўшчыны.
Наша ноч гэта казкі дзядулі бясконцыя,
І надзея, што ззяе пад зоркамі срэбнымі.
Мы не маем нічога, як тыя цібетцы далёкія,
Але цнота заўсёды ў далонях раскрытых для кожнага.
Нашы душы калісьці ўздымуцца ў неба блакітнае
Да магутнага бога праўдзівага добрага вечнага.
2021
по русски тут:
http://stihi.ru/2022/09/10/4259
Свидетельство о публикации №124070503674
Спасибо!
Юрий Трусов 3 06.07.2024 05:43 Заявить о нарушении