Няма былога здыму...

Няма былога ўздыму,
Надзеяў і мараў былых,
 Жыцьцё маё дробніцца пылам
І моўкне нібыта  ўздых.

Ужо тэрмін паскласьці нажыткі,
 А сквапнасьць пры гэтым забыць:
Не патрэбны там ложак, і лыжкі
На сьвеце адвечным, другім.

Той час наступае няўхільна,
З ім нельга пазбегці сустрэчы,
Дзе за продкамі ўследку маімі
Зачакалась мяне Векавечча.
-05.07.24.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →