Бывай, школа. Песня

1.Першы раз у першы клас
Мы ў верасні прыйшлі
І сяброў, і любоў, і падтрымку
Тут знайшлі.
У школе веды здабывалі,
Працавалі кожны дзень
І старанна выганялі
З класаў злосць, хлусню і лень.
Прыпеў:
Ах, Парэчча, зорачка,
На далонькі просіцца,
А царква і касцёл
За вяскоўцаў моляцца.

2.Вабяць возера і бэз,
Чыстае паветра.
Да Гародні цераз лес
Трыццаць кіламетраў.
Птушак шмат ляціць у вырай,
А вяртаецца дамоў
Да зямелькі любай, шчырай
І да хатачкі бацькоў.
Прыпеў:
Бо Парэчча- зорачка,
На далонькі просіцца,
А царква і касцёл
За вяскоўцаў моляцца.

3. Час прыходзіць развітальны,
Школа родная, бывай!
Сваіх хлопчыкаў, дзяўчынак
Добрым словам успамінай.
Прыпеў:
Ах, Парэчча, зорачка,
На далонькі просіцца,
А царква і касцёл
За вяскоўцаў моляцца.
22 мая 2024г


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →