Дзень Незалежнасцi. Вайна на Украiне...

***
Дзень Незалежнасці. Вайна на Украіне.
Суседка ў градах. Першы агурок.
Што гэты дзень у памяці пакіне?
Які напіша за мяне радок?

Дзень Незалежнасці. Суседка поле кветкі.
Яна з Данбасу родам. Тут жыве.
Цвітуць лілеі пышныя ў суседкі.
Суседка зелле між лілей тых рве.

Дзень Незалежнасці. Вісяць над садам хмары.
Ці пырскаць памідоры, ці мо не?
Вайна на Украіне. Там пажары.
Святкуем мір у роднай старане.

03. 07. 2024 г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →