Лодкi

Ля ракі туманы звыкла балявалі:
Абвівалі белым дымам берагі.
Пад старой таполяй лодкі сумавалі:
Ім хацелася ўбачыць свет другі.

У туманнай дымцы лодкі гаманілі
Пра пакуту быць ля гэтых берагоў.
Цішыню з пакоем лодкі не цанілі,
Ім абрыдлі путы з ланцугоў.

Лодкі марылі пра буру і пра хвалі
(Каб дзявяты вал іх добра патрапаў!)
І, маркотныя, пакутліва згнівалі
У цішы пад шэпт зялёных траў.


Рецензии