Пра лета, мора i...
А ў мяне за хатай – валошкавы луг,
Рамонкамі поўніцца жытняе поле,
І бусел над вёскай апісвае круг.
У іншых да неба цягнуцца горы,
У мяне падпірае нябёсы лес,
І неабсяжных азёраў прасторы
Лепей за мора здымаюць стрэс.
Кудысьці на поўдзень не еду
Прыгоды сабе шукаць.
Я дома састаўлю кампанію лету:
Мы будзем вас з мора чакаць.
Свидетельство о публикации №124062801307