Накукуй зязюля
І яшчэ кішэню грошай накукуй.
Не шкадуй кукуя, вандруючы ў полі,
Годзікі лічу я, ну а ты кукуй.
Прыпеў:
Кую, кую, кую, годзікі лічу я,
Кую, кую, кую, кукуй, не шкадуй!
Таго, каго кахаю, кую, кую, кую,
Шэрая зязюля, ты мне накукуй.
Кожны год вясною грошыкі з сабою
Трэба для зязюлі ў кішэнях трымаць.
Бо яна як знайдзе — хутка абкукуе,
І тады без грошай будзеш кукаваць.
Прыпеў:
Кую, кую, кую, годзікі лічу я,
Кую, кую, кую, кукуй, не шкадуй!
Таго, каго кахаю, кую, кую, кую,
Шэрая зязюля, ты мне накукуй.
Яшчэ без настрою не сустрэнься з ёю,
Будзеш у адзіноце век свой пражываць.
Бо завуць зязюлю птушкай-варажбіткай,
І сваё ты шчасце мусіш вызначаць.
Прыпеў:
24.06.2024
Свидетельство о публикации №124062403690