Кранальная сустрэча

На спаленым полі трава не расце,
Ніхто не распаліць у печы паленца...
У пакінутай хаце агонь у пліце
Не знойдзе тужлівае сэрца.

Няма больш сцяжынак, і гоману ўжо
Не чутна, было як спрадвечна.
Панурыя хаты дажываюць свой век...
Кранальная сэрца сустрэча.

О, як бы сяло нам сваё адрадзіць?
Зямельку засеяць пшаніцай,
Звязаць там даўніну з сучаснасцю ў ніць,
Успомніць спрадвечны звычай!

А родную хату — як хлеб берагчы,
Дзе крылы мы ўзялі для ўзлёту,
Дзе прашчураў клічуць дамоў карані...
Свайго не цурайся ты роду!


24.06.2024 г.


Рецензии