Шчасце - жыць у роднай хаце...

***
Шчасце – жыць у роднай хаце,
Радасць – вершык напісаць,
Асалода – чай на мяце,
Вольнасць – поле, сенажаць.

А натхненне – лес з грыбамі,
А здзіўленне – мажны лось.
А каханне – каб губамі
Прашаптаць на вуха штось

І тваю усмешку бачыць
І пяшчоту – у вачах,
Калі месячык маячыць
Ў хмарным небе па начах.

24. 06. 2024 г.


Рецензии