Верныя

Верныя не здраджваюць ніколі
Ні сябрам ,ні роднае зямлі ..
Алег Салтук

"Верныя не здраджваюць ніколі"
Ні зямельцы, ні сябрам сваім,
Іх натхняе спелы ў полі колас,
Іх кастроў ўначы натхняе дым.

І глядзяць яны з замілаваннем
На сумёты снегу за акном,
Ім баліць, баліць заўжды расстанне,
Сніцца ім  бацькоўскі родны дом.

І прыедуць зблізку ці здалёку
Да сцяжыны, лугам што вядзе
Да гаёў бярозавых высокіх,
Бо вядома - там іх не стае.

І не здрадзяць верныя ніколі,
Ні сябрам , ні ў полі васількам.
Без Радзімы не адчуеш волі,
Верныя не здраджваюць бацькам.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →