Чарговы вечар

Абодва з работы,
Абое змарнелыя-
Мабыць у кожнага вечар такі...
Ён налівае гарэлку нясмела-
           адразу у рот з рукі...

Яна каштуе гарачы суп,
Кліча за стол, бо усё гатова,
Ды ён на балконе стаіць як слуп
            і залівае у горла...

Суп ужо пачаў астываць,
Яна пераходзіць на макароны,
А ён пачынае хутчэй глытаць-
           трэба даліць да "нормы".

Яна дапівае сваё малако,
Ён таксама "сваё" дапівае...
Прабуе устаць і пакінуць балкон,
           толькі нага не трымае...

Нейкая млявасць у правай назе-
Напэўна надвор'е... ці сонечны вецер...
Пераадолець парог ў смузе
             пэўна памогуць дзеці...

Сёння будзе у іх на дэсерт
Толькі тры невялікіх цукеркі
І надта вялікі начны канцэрт
          "для фартэп'яна з гарэлкай"...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →