Памiж усiх маiх шляхоу...

***
Паміж усіх маіх шляхоў
Ты паўстаеш каханнем верным.
Не трэба мне прызнання слоў,
Тваё каханне поўніць вены.

Яно са мною дзень і ноч,
З яго ніколі мне не збочыць.
Ты іншага мне не прароч,
Не трэба лепшага прарочыць.

Усё было: і цені мук –
У час сумнення, ці разлукі.
Ды не тваіх не трэба рук,
Агонь кахання – твае рукі.

Не трэба мне прызнання слоў,
Бо я кахаю не за словы.
Паміж усіх маіх шляхоў
Каханнем паўстаеш нанова.

20. 06. 2024 г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →