Прыдбаю дробны хутарок

Прыдбаю дробны хутарок
Сярод забытых даляў.
Ля хаты сяду ў цянёк
Без ботаў ці сандаляў.
Вазьму за звычку цікаваць
Як нада мной аблокі,
Бы птушкі, чарадой ляцяць
Кудысьці ў край далёкі.
На золку выйду па грыбы,
Вудзіць пайду пад вечар,
А ў час зімовае журбы
Паліць пачну ў вокнах свечы.
Куплю гусей, курэй, кароў,
Зраблюся знатны пахар,
І жыць я стану будзь здароў
Без гарадскіх пастылых гмахаў.


Рецензии