Разумнымi становiмся з гадамi...

***
             Не трэба быць за сэрца разумней...
                Яўгенія Янішчыц

Разумнымі становімся з гадамі:
Не адкрываем сэрца і дзвярэй,
На свет глядзім крытычнымі вачамі.
Не трэба быць за сэрца разумней!

Ва ўсім шукаем нейкага падвоху,
Сябе мы прымушаем – жыць хутчэй.
Не давяраем часам нават Богу.
Не трэба быць за сэрца разумней!

Ў каханні шчырым бачым ашуканне
І кампліменты лічым за ялей.
А без кахання што? Расчараванне!
Не трэба быць за сэрца разумней!

І вершы часта пішам для прызнання,
Каб там былі і дактыль, і харэй.
А што такое верш? Замілаванне!
Не трэба быць за сэрца разумней!

19. 06. 2024 г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →