Людзi-невiдзiмкi
Проста чалавечкі.
Нас с табою не відно
З выбеленай печкі.
Мы на пару галасы
Маем неблагія
І крычым да хрыпаты,
Што яшчэ жывыя.
Ды ніхто не чуе нас.
(Ад таго так горка!)
Мы марнуем крыкам час.
Аж самім няёмка!
Падзацягнем паясы,
Праглынем слязінкі.
Мы з табою, я і ты,
Людзі-невідзімкі.
Свидетельство о публикации №124061401196