Словоблудие

(на белорусском языке)

Зноў пацякла сляза па твары,
Адкрылі шлюз былой бяды,
Зноў хірасімскія ахвяры
Паўсталі ценню праз гады.

Зноў Хірасіму прыцягнулі,
Узняўшы тэму: паўтарыць!
Кароткі выбух, як ласунак,
Затміў ідэю: мір тварыць.

І паслядоўнік, гаварлівы,
Ды з тых, каму камфортна жыць,
Сказаў на публіку – жахліва,
Што непакорных трэба біць!

Сказаў, што вырашыць праблему
Паможа ядзерны удар,
І растранжырыў гэту тэму
На ўвесь зямны – зялёны шар.

Хто ён такі, чые “санеты”
Чытае “ядзерны дружок”,
Каму так хочацца планету
Падмяць пад бок свой, сапажок?

Мы ўсе жывём ў адзіным свеце,
Зямля – ня стрэльбішча, ня цір,
І што прамовяць нашы дзеці,
З набыткам новых Хірасім?


О, колькі іх, па нашы душы
З асколкам “праведнай” вайны!
То "размаўляюць" громам пушак,
То “запяваюць” – салаўі!


13.06/24


Рецензии
Необычно: отзыв на чужом языке. Я английского не знаю, но в данном случае не важно, какой язык. Все люди должны объединиться: планета в опасности. И кому, воюя, мы оставим Землю?

Василий Азоронок   30.08.2024 19:40   Заявить о нарушении
привет, я- агроном,не оставим землю

жукам и суркам, но украсим планету для людей,молодежи, дедов,внуков,для небесного журавля,
с жуками следует сражаться под руководством агрономического факультета .

Адонис Ситник   11.09.2024 15:03   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.