Горыч растання
Агеньчык вогнішча дрыжыць,
А мы пад зорным акіянам
Рашаем моўчкі, як нам жыць.
Навошта словы, калі душы
Чытаюць думкі ля ракі,
І боль, пранізліва-пякучы,
Рве сэрцы нашы на шматкі.
У доўгай ночы мала часу.
Ён надта хутка праляціць.
Нам стане холадна адразу,
Як сонца ў небе заіскрыць.
Чарговы ранак нараджэнне
Святкуе промнямі ў рацэ,
І горыч хуткага расстання
Цячэ слязою па шчацэ.
Свидетельство о публикации №124061001241