Ля гэтых вышынь

Думак маіх - непадуладных - вышыні
Дыяменты!
Гэта здабыццё, быццё Айчыны,
Сакраменты.
Гэта Айчына. Ніхто, па кавалках,
Не адбярэ.
Нагой не піхне, дзе паскабалкі,
Не заарэ...
Тут - слухаю не прапагандыстаў.
Уладар!
Дух не баіцца майстроў-каратыстаў.
Пачвар...
Ля гэтых вышынь нельга стрыножыць
Турмой.
Страх, ганьба, - нельга памножыць
О мой,
Геній адвечны, геній прыветны, 
Выток!..
Думак мастацкіх каваль запаветны -
Радок.
Дзясяткі год незваротна мінулі.
Ды квет
Раскошай свабоды яны ўскалыхнулі -
Сусвет!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →