Светлым будзе дзень, блакiтным будзе...
Светлым будзе дзень, блакітным будзе,
Будзе бегчы хутка, як алень.
Куст півонь за хатаю абудзіць,
Прамільгне і знікне, нібы цень.
Будзе дзень і светлым, і блакітным,
Будуць ціўкаць птушкі цэлы дзень.
Будзе лес на ўзгорку першабытным
Калыхаць зялёны свой агмень.
Будзе дзень блакітным, будзе ясным,
Будзе ветрык сад і сосны гнуць.
Будзе дзень шчаслівым і няшчасным:
Хтосьці знойдзе, хтосьці згубіць пуць.
06. 06. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124060602687
