Письмо Богу
Стваральнік чалавека і зямлі.
Мы сваю споведзь да цябе ўзносім,
Што пэўны час у сэрцах бераглі!
Наш невялікі гарадок Ашмяны,
І ёсць адзіны каталіцкі Храм.
Ды ты, наш Божа, тут ушанаваны,
Дзякуючы верным святарам!
Што сэрцамі табе, Гасподзь, адданы,
А моляцца, што слёзы не стрымаць!
Ды сёння мы пра Пробашча, пра Яна,
Табе, наш Божа, хочам расказаць.
Ён маладым прыйшоў служыць Касцёлу,
Каб навучыць усіх Цябе любіць!
А нас парафіян, з душой Анёла,
Імкнецца падтрымаць і атуліць.
Параіць і заўсёды дапаможа,
І светла з ім, і хорша вакол.
Ты ведаеш, мабыць, Вялікі Божа,
Які прыгожы наш цяпер касцёл!
Як бы нанова ён пабудаваны,
Святыя з фрэскаў быццам ажылі!
Здаецца, для касцёла ў Ашмянах
Ліхія дні ніколі не былі.
Не шкадаваў ні сілы, ні здароўя-
Усё для люду, для парафіян!
За кожнай цэглай Ён сачыў з любоўю,
Ну вось, Гасподзь, такі наш Пробашч Ян!
У працы Ён заўжды самаадданы-
Да сталага і моладзі з Душой!
Ды і маленькіх тут парафіянаў,
Расце і павялічваецца строй!
Ты ведаеш, наш Бог, з якой любою,
Касцёлу служыць 25 гадоў!
Мы вельмі просім для Яго здароўя
Наш Пробашч Ян найлепшы з Святароў!
Яго малітва- чыстая крыніца,
Святыя справы тут- не міражы.
Заўжды мы будзем за Яго маліцца,
І ты Яго, наш Божа, беражы.
Свидетельство о публикации №124060601840