зварот

Зноў дажджоў няма ні кроплі.
Смажыць сонейка палі,
Ручаінкі перасохлі,
Вусны смягнуць у зямлі.
Летні (майскі) дзень прыходзіць рана.
Мой пясочны  агарод
Не паліць,таму старанна
Да (Я) дажджу пішу зварот!
Дожджык светлы, лёгкакрылы!
Прылятай да нас хутчэй!
Нам твая патрэбна сіла
І з вясёлкай весялей!
Не шкадуй, з нябеснай бочкі
Шчодра, радасна ліні
На прывяўшыя лісточкі,
На Пастаўскія агні!
Не чакай “цымбалаў”, дружа!
Ты патрэбен зараз! Дужа!


Рецензии