М. Ю. Лермонтов. Нет, не тебя так пылко я люблю

                1

Не, не цябе ўзнёсла я люблю,
Не для мяне спакусы тваёй ззянне:
Люблю ў табе я жалю люстраванне
І маладосць адцвіўшую маю.

 

                2

Калі парой я на цябе гляджу,
У вобраз твой сыходзячы нанова:
Таемнасці адданы я размовай,
Ды не табе прызнанні я шапчу.

 

                3

Я ўвесь, увесь у квеце даўніх дзён,
У тваіх рысах адшукваю другія,
У вуснах палкіх прадбачу вусны нямыя,
З жывых вачэй нямых малю агонь.

(1814~1841)


Рецензии