Скрыжаванне

СКРЫЖАВАННЕ
леанід ПРАНЧАК

Я сягоння разбіты і хмуры,
Дрэнь – настрой і самотны пагляд.
Наляцела ліхая віхура,
Раскурочыла лёс мой і сад.

Валачуся па свеце з сумою,
Праклінаю гаротныя дні.
Ды, сагрэты пяшчотай тваёю,
Я не згіну пякельным агні.

Барані мяне, Божа,
Божа праведны мой,
Ад віхуры,
Агню
І ад жонкі благой.
Ноч згарыць на дасвецці
І развеецца дым.
Барані мяне, Божа,
Ты дыханнем сваім!

Калі згаслі, як знічкі надзеі,
І ў вачах мільгацяць міражы,
Уратуй ад шалёнай завеі
Ты мяне на расстайнай мяжы.

Ажыву з небыцця на світанні,
Як убачу я ў сінім акне:
Дзе разбітых дарог скрыжаванне,
Ты цярпліва чакаеш мяне!

Барані мяне, Божа,
Божа праведны мой,
Ад віхуры,
Агню
І ад жонкі благой.
Ноч згарыць на дасвецці
І развеецца дым.
Барані мяне, Божа,
Ты дыханнем сваім!

20.05.2024


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →