Гаварыце пра жыццё, пра яго пачатак

(на белорусском языке)

Гаварыце пра жыццё,
Пра сям’ю, пенаты,
Пра бацькоўскае сяло,
Пра гумно і хаты.

Не маўчыце пра вайну,
Пра людскія страты,
Пра бязмерную віну,
Што з часін Пілата.

Раскажыце звыш таго -
Як жывуць магнаты,
Ды успомніце, за што
Быў Хрыстос распяты.

Не трашчыце пра вайну –
Хто каго адолеў,
А прызнайце і сваю
Частку крыўднай волі.


Гаварыце пра вайну,
Гаварыце проста,
Што зняважылі зямлю
Прынцыпам нябоскім.


19.05/24


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →