Сон

Мне сніўся сад у квітнеючым убранні,
святая прыгажосць.
Ішлі ўдваіх ад доўгіх развітанняў,
На першае сакральнае спатканне,
Мой мілы госць.

Мне сніўся снег, што сыпаўся на плечы
узорным макраме.
Круціўся ў небе ганарлівы крэча,
Суправаджаючы нас па сустрэчнай,
У начной імгле.

Мне сніўся сон, як знак, як прывітанне,
што пасылае лёс.
Душою адчуваю дакрананне,
З нябёсаў патаемнае дыханне,
Без зла і слёз.

17.05.2024


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →