Нам зябка i зыбка з табой, дарагая мая

Нам зябка і зыбка з табой, дарагая мая,
хацелася вясны, а здарылася
вельмі дажджлівая восень,
абрыўкі цудаў,
бабіна лета,
а пасля, а пасля
пакуты слізгацення па далікатнаму цуду,
хрумсткім па лёдзе.

І толькі часам нясмелы прамень на твары,
які так чакае шчасця…

Нам зябка і зыбка,
хацелася вясны,
нясмелы прамень на твары,
які чакае…

* * *

Ажыўчык мой непераўзыдзены,
заблытаўся ў чароце,
ўвальецца ў пах траў
і страх вады рабы....

Вады зямной.

І ўглыб ракі...

І ў той рацэ згуляе ў салкі з рыбінай зграйкай,
і вырваўшыся,
туманнай маннай,
а здуўшы жар зямлі запаветнай – агонь і зіхаценне відна пахне дажджом:
У Парыж, у заклад...
Дзе ты не чакаеш,
дзе ты не спіш,
дзе ты не памятаеш нашу песню...

І што аз есць...
І дзе аз есць...

* * *

Туманам чар у вязніцу вачніц упаўзла. Нахлобучілась хмаркай, у самую нутро слізгануўшы...
Там, у садзе душы маёй,
яблыкі рвала
і
храбусцела, храбусцела

Пра каханне хлусіла,
мурлы-кала,
цела гнуткім,
загарэлым сваім,
абвіваючы,
душыла!!!

У цэлым, гэта было прыемна,
каб не…
Скончыцца усе…
Болем у грудзях і кашмарамі ўспамінаў.

І святла, мясцовы услед,
падсвядомасць...

І яду любоўнага след
услед…

След у след.

   *   *   *

А нам усё здавалася, што нехта трэці
трымае свечку
і,
у вушы дыхаючы, меша…
А яшчэ перашкаджае,
тое,
каля дома, шастае у кустах…

Нехта знаёмы,
агульны сямейны знаёмы
наш.

А…
Ўсведамленне грахоўнай марнасці сустрэчы
у незгасальнае,
узвіў нам той веча…

Вечар адзінай у жыцці,
ну,
так ужо здарылася,
адзінай у жыцці люб…

І!
Цені сваёй баючыся,
мы прыціскаліся адзін да аднаго,
зміячыся,
плачучі і рагочучы…

А аддыхаўшыся,
шапталі адзін аднаму,
што гэта ў апошні,
ну,
самы…

У апошні,
у кожны адзіны,
адзіны
раз…


Бел.11 Бес.


Рецензии