Верш напiсаць, зрабiць салат з радыскi...

***
Верш напісаць, зрабіць салат з радыскі,
Спалоць і абкапаць свой вінаград
І цэлы дзень, як немаўля з калыскі,
Любіць і песціць высаджаны сад.

Паліць яго крынічнаю вадою,
Сагрэць цяплом – імкненнямі душы,
Ад злога ветру засланіць сабою,
Абараніць ад злому і іржы.

І памаліцца нанач за здароўе
Сваіх сяброў і ворагаў ліхіх,
Нібы дадаць да верша пасляслоўе
І нават словам не пакрыўдзіць іх.

15. 05. 2024 г.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →