Спатканне на Купалле

Сонечны праменьчык пазалоцiць узвыша,
Забрымяць i ўспыхнуць расы на світанку,
Неба  расфарбуецца светам каляровым,
Заспяваюць птушкi гучна спевы зранку.

Заквiтнеюць лiпы водарам пахучым,
Ды званкi з валошкай зноўк прывабяць вока.
Лес пакліча ў госцi голасам пявучым
Пазбіраць суніцу  ўскрайку, не далека.

Прамільгнуць аблокі па бязмежным небе,
Жыта калыхнецца залатою хваляй,
Праслізне сцяжынка, што вядзе да дому,
Ды заззяюць зоркі ў вечаровай далі.

Аксамітны вечар, коўдрай ціха ўсцеле...
На дубовай лаўцы збудзецца спатканне.
Ўстрэнемся с табой мы ў прыцямках купальскіх,
Ды з усмешкай разам, скажам: "Прывітанне!"

Збудуцца ўсе мары, што яднаюць душы,
А купальскай ноччу пойдём на гулянне,
Ўзяўшыся за рукі каля старай грушы,
Зноўк адчуем ў сэрдцы счасце ды каханне.

Пойдзем з табой у поле карагод вадзіці,
Лічыць зоркі ў небе на траве прымятай,
Ды пускаць вяночкі з кветак па крыніцы.
А пасля, на ранку, піць гарбату з мятай.


Рецензии
Самыя прыгожыя і таленавітыя дзяўчаты -зямлячкі!) Папараць кветку, як і полымя з вашага афарызму -таксама ў чатыры рукі, дзельная парада)

Алекс Чернобай   17.10.2026 23:18   •   Заявить о нарушении