Майскiя бярозы распусцiлi косы...

***
Майскія бярозы распусцілі косы.
Ціха трэпле косы свежы вецярок.
Высыхаюць хутка ледзяныя росы,
Толькі я маруджу: ўперад ні на крок.

Як жа не марудзіць? Не гатова глеба,
І няма настрою, хоць вясна ідзе.
У руках – кавалак іржанога хлеба,
Журавель – у небе, поле – ў лебядзе.

Устаю што ранку і бягу за сонцам,
Толькі быць паэтам, ой, не лёгка мне,
Бо душа заўсёды ў пошуку бясконцым
Жыватворнай глебы, што яе кране.

12. 05. 2024 г.


Рецензии