Ukraine. У дваццаць першым стагоддзi...
...Кароткае быццё.
Што - паспець?!
Каб Жыць, праз развіццё,
На чым сталець?
Крыжоў скляпенне: век
Адзін. Другі.
Пячорны чалавек,
Харугв мігі.
Заўчора смачна еў.
Учора піў.
А сёння звар'яцеў
І кроў праліў
ЧАЛАВЕК...
_________________
Зло. Зло! Зло!!!
Рытарычнае -
Стагоддзяў - тло...
Я думаў: жыць
Каханнем. Ёй!
Душа
Крычыць
"Не стань зямлёй".
Гучыць,
Імчыць,
Цюрчыць
Кароткае быццё...
__________________
На чым сталець?!
Праз забіццё.
Не Жыць.
Не Жыць!
Не Жыць...
Не паспець...
Зноў жыць
Хацець.
Свидетельство о публикации №124051003833