Dante Alighieri. Данте Алигьери. Боская Камедыя
ПЕСНЯ ПЕРШАЯ
Ступіўшы за мяжу гадоў-падзей,
У цёмны лес забрыў і заблудзіўся.
І зразумеў: назад шлях не ідзе...
4 Пазычыць словы дзе, каб я рашыўся
Маркотны гэты лес літарай узняць,
Дзе розум знік і толькі жах адкрыўся:
7 Гэтак смерць не ў стане напужаць...
У краі глухім, цемры злавеснай адзеты,
Чаго заўгодна мог я прычакаць,
10 Ды толькі не выратаванне: там
Я не знайшоў, скуты цьмяным сном,
Шляхоў, што ведамы мне па прыкметах.
13 Не ўцямлю сам, як выбраўся. У пустым
Прасторы ночы скрухай сэрца біла.
Дранцвеючы, разгледзеў я затым
16 Гары падэшву. Яна нібы клубіла
У промнях світанковых здабыткам дня,
І на ўсходзе неба залаціла.
19 Начны страх адскокваў ад мяне.
Душы сляпой кранулася свячэнне.
З агню кпіць гэтак цемра на дне,
22 Як выкінуты на бераг, дзе сутарэнне,
У барацьбе з хваляй змучаны плывец
Назад глядзіць, дзе мора атачэнне
25 Яму прадказвае пагібель і канец, -
Так глядзеў я штораз палахліва,
Загнаны, змучаны подбегамі бяглец,
28 Што сышоў на бераг у час прыліву,
Згадаў небяспечны крок у муць,
Не верыць, што ў розуме, бо так тужліва.
\урывак/
Свидетельство о публикации №124050603062