Хай выгляне сонца
Лье дождж, забыў парасон і сапсаваўся настрой.
Я прастыў і п'ю аспірын,такіх як я многа,
І ўсе мы чакаем калі выгляне сонца.
Пр. Хай Божа дапаможа -
Сонца выгляне з-за хмар,
І нас святлом адорыць,
І усміхнецца нам.
Гляджу тэлевізар, навіны - зноў катастрофа,
Кагосьці забілі, калі ішоў дадому - забойцу не знайшлі.
Усё па-старому, страшна ноччу выходзіць з дому,
Таму ўсе мы чакаем калі выгляне сонца.
Пр.
Зноўку йду па вуліцы ў дзень, але гараць ліхтары.
Лье дождж, грыміць гром - узбурыўся настрой.
Не прастыў, хоць да ніткі прамок - такіх як я большасць,
І ўсе мы чакаем калі выгляне сонца.
Пр.
2003
Свидетельство о публикации №124050206372