Monumentum. Вiльня. Вильно. Vilnuis. Wilno

       Каб залячыць у сэрцы раны,
       Забыць пра долі цяжкі глум,
       Прыйдзіце да касцёла Анны,
       Там знікнуць сцені цяжкіх дум.

                М. А. БАГДАНОВІЧ

      ~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~~
                ~~~~~~~~~~~~~



                Частка 3


     У БЛАСЛАВЁНАЙ ВІЛЬНІ

     Вільня! Вільня! так, у Вільню -
Цягніком, на караблі,
Пехатою па зямлі,
Па камлі лісцём - над Віліяй
У чароўны вечны горад,
Змураваны горада-волат.

Вільня! Вільня! адамкнецца
Яснаданнем на пачуцці
Гоман ветлай даўніны!..
О, лячу я - крылы-стрэлы! -
Да маіх шпілёў, званіц,
Алтароў: тваіх бажніц.

Вільня! чулая Айчына!
Аніколі не чужына.
Глянь, як бачаць праўдна вочы -
Змілаваць цябе ахвочы.
Вільня любая, даруй
І за шчырасць - не крыўдуй.

Гэтым полымем любові,
Толькі я - цяпер! - жыву.
Не злятаюць з вуснаў словы
Дыяментам на траву...
Вільні Вілія стаіць.
Я хачу яе згаіць.

--<>-<>-<>-<>--



   ...Мала славім, цешым Бога.
Таму ганак ці падлога...
Не героі даўніны -
Крумкачы ды груганы.
Маці, точыць нас спакуса:
Не жанчына - мара, М у з а

У бязглузды тягне свет!
Не бярог яе Паэт...
Любім паскабалкі-ружы.
Амярцвелыя, у сцюжы
Кветкі - мёртвыя!!! - нясём.
Апасля яшчэ спяём.

Мы любоў т а к разумеем
І, стагоддзя, вам самлеем
За сябе, не за Хрыста,
Не па хвалях, а з... хваста
Хочам крочыць, каб у рай, -
У зямны свой дзень і край.

Мы сказілі гэты свет:
Люстры трэскаюць бед...
Што будуем? - Вавілон.
Без дзвярэй, без вакон.
Як любові прарасці?!
Як ёй т о н к а зацвісці?!?

--<>-<>-<>-<>--



    Цешыць любая... Мо, Божа,
Сэрцу лёгка! як прыгожа:
Хай яна не разумее -
Не, душа, болю лілея...
Хай! не ўмеючы - люблю,
А вачэй "любоў" лаўлю!!!

На мяжы спрадвеку круціць.
Думкі, розум каламуціць,
Спасцігаючы Сусвет, -
Адзіноты ё абет...
То на небе й заранка
Ці то госця, паланянка?..

Зрэшты, хопіць. Я - у Вільні.
Берагла яна вякоў
Памяць. Замкаў, кляштароў,
Вулак вузенькіх і веж.
Ёй няма краёў і меж, -
Бруку колькі! тут, усцеж,

І ўначы звіняць званы.
Як тады, у час вайны.
Хопіць, хопіць... Не магу!!!
Зноў у думках пабягу
На гушчар крывавых бед.
Цверджу зноў: пачварны свет...

--<>-<>-<>-<>--



    Дзе любоў спярша? - Рабы!
Хто жыццё, нас ацаніў,
Кошты хто пастанавіў?
Кроўю шчасце купіць?
Толькі Бог жадаў нам б ы ц ь:
Смагу даў наталіць...

Я хацеў бы, я, цяпер, -
Родны сябра, вер мне, вер -
У альтанцы паміж дрэў
Зноў учуць ясны напеў:
Гуслі даўнія крануць,
А пад струны не заснуць.

Мне, як сонечнай вясне,
Першаісна ў даўніне.
Дзе трава не для атаў,
Конь парывісты іржаў,
Козы - воблакі да гор
І вітае неруш-бор...

Вадаграй вы, крыніцы.
Кветкі, мякаццю брусніцы.
Дзеці - жыта карагод
Там, на лузе, там, дзе мёд!
Мора сонца, птушак, слоў.
Цень не ладзіцца вуглоў.

Што мне сніцца? Што? Тлумач.
Завіруха. Плач не плач.
Выюць Вільняй галасы.
Вецер, збегліся лясы.
Конь - засцюжаны - імчыць.
Пад дугой зіма імжыць...

Вільня, я хачу табой
Перамагчы, не ткаць журбой,
Узыходзячы з любові!..
Як спатольна прадчуваць,
Што любоў, каб спасцігаць,
Трэба справай абвяргаць?!

Зараз. Так. Цяпер. Цяпер!
На душы не Бог, а звер.
Выйдзі. Нанава расці,
Каб хоць парастку цвісці,
Каб не вырваўся праклён -
Замірэння голы лён

Нат у сон. Я буду жыць.
Чуй, каханая. Крушыць
Гэты свет - не ўладар.
Я ні кат, ні гаспадар.
Слова: іскарка начы!
Шэрань: крылы на плячы!

--<>-<>-<>-<>--



    Мы сябе не разумеем.
Крыўд я не затаю.
Моўчкі - ціха - пастаю.
Ведай, я - цябе люблю.
Ведай, я цябе люблю.
Ведай: я - цябе - люблю!!!

Прыйдзе некалі вясна
І, цнатлівая, яна
Расхістае кайданы:
Снежань, студзень, люты - сны
Бруднай рэчкай пацякуць,
Капяжамі ўцякуць...

Там высока сее неба.
Захвалюецца глеба,
Наша Вільня. Ты і я.
Мы адзінства. Удвая
Запраменіць шыр. Цяпер -
Ты мне проста сэрцам вер...

--<>-<>-<>-<>--



     Вільня, пэндзаль адлюструе
Твае краскі, што без дна!..
Ты наш летапіс - адна.
Іншай Вільні нам не будзе
На свядомым, у прыблудзе, -
Нешта бокам не прыбудзе.

Бачу гусляў перабор!
Старасветчына між зор!
Нат коннікі на час,
Вартай едучы ля нас,
Павіталі колькі раз, -
Не забудуцца ніколі...

А падковы іх у полі
Развярэдзяць слых, паволі.
Не, загадваю аб долі -
Вільні славіцца пасаг:
Каля сцен і там, дзе дах,
Фрэсак чуйны лепшы гмах!..

І надзеі не змарнець.
І душы не анямець.
І ёсць сымбаль: Брама, Вільня...
Камень зрушаны магільны...
Я цалую дотык рук -
Утрымае верны брук.

--<>-<>-<>-<>--



    Час надыдзе напрасткі.
Свет, нястрыманы такі,
Праз гісторыю, вякі,
Бы глытком жывой ракі,
Зварухнецца - і любоў
Не прызнае больш рабоў!..

А іначай - чым жыццё?
Радасць, пошук, пачуццё?
Гэты шлях што адкрыццё!
Ці жывём на загад?..
Хто жыццю пасадзіць сад?!
Хто тады мне сябра, брат?

Небалюча разумець,
Што лістота ўвосень медзь...
Вільня, снілася мне ты
У маленстве. Так, тады
Праплывала нада мной
Птушка роўнай сівізной.

Мабыць, годнасць у крыві.
І шаптаў мне хтось: "Жыві".
Не з бядотнага жытла -
А адтуль, дзе ты жыла...
Не з'яўляецца зіма
Увачавідкі - не сама...

Многа, многа думаў я.
Чым ёсць свет, жанчына, Бог.
Колькі нітачак дарог
Не адолеў - і не мог! -
Помню, добра: прамяніў
Азалотай спелых ніў!..

Я любіў, любіў, любіў
І, зняслаўлены парой,
Не шукаў смерці рой
На таго, хто не са мной,
Хто знайшоў мяне віной, -
Годна змушанай маной...

Вільня! золата - дзяцінства.
Колькі музыкі, цяпла,
Колькі радасці святла
Ад наіўнага крыла
Вернасць сэрца берагла
І віхуры не дала!..

Мы раслі няспешна, слоўна.
Хай гулялі незмястоўна,
Ды нянавісць не гула.
Слёзы... Хіба так балела?!
Сэрца ведамі сталела
І дабро яшчэ заспела.

--<>-<>-<>-<>--



    Насыпае горад снег.
Люты сцеліць белы смех.
У крышталіках зерне
Няўтульнае, ды верне
Рэнесанс, абудзіць брук
І спляценне нашых рук.

І занесена альтанка.
Там блішчыць - ліхтар, маланка?..
А ля Вострай Брамы рып.
У сініц адно: сып-сып...
Бы зваліўся здатны сон,
Перамётны перазвон.

Ах, падрапаныя думкі.
Што рабіць? - віло клубком.
Нейкім здвоеным вянком:
На адным баку жарт-смех.
На другім - самоццце, узрэх
Пераствораных пацех,

У якіх - я не віню! -
Мала свечак і агню.
Толькі мэкае ягня.
Хоча зорку пашукаць,
Каб у цемры не блукаць,
Каб ягнятак сустракаць...

Мо вініўся гэты сон?!
Ці найграў мне Апалон
Снегам, злеплены эцюд?
Колькі згадак, слёз, пакут...
Той, хто споведзь зразумеў,
Шчасця большага не меў.


Рецензии