Мае валошкi ужо дауно ссiвелi...
Мае валошкі ўжо даўно ссівелі,
І я сівы, як вішня – у мароз,
Ды круціць дні мой лёс, як каруселі,
І тушыць іх, як рэшткі папярос.
У днях маіх і конікі, і лодкі,
І зубры, і вярблюды – карусель,
І згубы, й нечаканыя знаходкі,
І ранішняя сцежка – у расе.
Пакуль яшчэ сціскае сэрца песня,
Пакуль душа за Беларусь шчыміць,
Хачу я піць і сум, і лівень весні,
І, як валошка, сінявока жыць.
23. 04. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124042307691
